"Стоп 193.1!" - Падазроныя студэнты
Падазроныя студэнты
Вітаем вас на сайце
грамадзянскай кампаніі
За Свабоду!
Папулярны падручнік грамадзянскага супраціву


Скачаць налепкі ў фармаце CDR
Скачаць налепкі ў фармаце EPS
Скачаць налепкі ў фармаце PDF

Скачаць значкі ў фармаце CDR
Скачаць значкі ў фармаце EPS
Скачаць значкі ў фармаце PDF

Скачаць налепкі ў фармаце CDR
Скачаць налепкі ў фармаце EPS
Скачаць налепкі ў фармаце PDF
![]() | "ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3": |
![]() | Open Air Revolution/Raveolution: |
Мова: by
«МЕНСКАЯ ВЯСНА-2010»
ВЯЛІКІЯ РАМАНТЫКІ ХІХ стагодзьдзя
Фрыдэрык Шапэн і РОБЕРТ ШУМАН
(да 200-годзьдзя з дня нараджэньня)
“ПРЫНАШЭНЬНЕ ШАПЭНУ”
Ансамбль салістаў “КЛЯСЫК-АВАНГАРД”
Мастацкі кіраўнік- Уладзімір БАЙДАЎ
19 красавіка 2010 года
Малая заля філярмоніі імя Р.Шырмы,г. Менск
Мова: by
Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”
Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм?
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.
Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!
Мова: by
У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынемся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар.
1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці.
Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы.
vika-trenas -
http://art-s.by/
Мова: by
Паэтычны тэатр АРТ. С. п р а д с т а ў л я е вандроўна-эстэтычны праэкт СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ
Цуд трэці: возера НАРАЧ
Сустрэчы з народжанымі каля Нарачы (Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Мікола ШАБОВІЧ) і з натхнёнымі Нараччу (Таццяна БАРЫСЮК, Анатоль БУТЭВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Уладзімір ЛІПСКІ, Алесь ЦЫРКУНОЎ)
На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.
Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.
Зьбіраемся 16 красавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)