жывыя словы   рэцэпты   стратэгія свабоды   думкі   пра нас   песьні свабоды   пра свабоду   творчасьць   сымболіка   акцыі   адкрыцьці   ацкыі   multimedia      а  

Вечарына-ўспаміны сяброў «Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні» — 30 красавіка

акцыі 

30 красавіка з 18.00 да 20.00 на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13) адбудзецца вечарына-ўспаміны сяброў

«Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні».

| чытаць



Кандыдат Вячорка агітуе на вуліцы

акцыі 

Увечары 15 красавіка звольнены з войска па стану здароўя палітпрызыўнік, кандыдат ў дэпутаты Мазырскага райсавету Франак Вячорка зладзіў сустрэчу з выбарцамі. Ён адмыслова прыехаў зь Менску назад у Мазыр, каб давесьці... | чытаць


Аўтуховіча ўзнагародзілі прэміяй Каліноўскага

акцыі 

Прадстаўнікі «Маладога фронту» і руху салідарнасьці «Разам» ўганаравалі прэміяй Кастуся Каліноўскага палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Узнагароджаньне адбылося ў залі сядзібы... | чытаць


Стыхійны мітынг менчукоў прыпыніў будаўніцтва медцэнтра

акцыі 

Жыхары дома па вуліцы Прытыцкага дамагліся разгляду іх справы ў адміністрацыі раёна і прыгразілі чыноўнікам масавым байкотам выбараў.

Будаўніцтва мэдыцынскага цэнтра каля дома... | чытаць


Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў

акцыі 

Франак Вячорка зьбіраецца судзіцца з лекарамі, вайскоўцамі ды дзяржаўнымі журналістамі і патрабаваць ад іх прабачэньняў ды кампэнсацыі.

Нагадаем, 14 красавіка яго камісавалі... | чытаць


Віцебская апазыцыя зладзіла акцыю салідарнасьці з загінулымі пад Смаленскам

акцыі 

Віцебскія кандыдаты ў дэпутаты Ўлад Варанецкі і Настасься Сотнікава 15 красавіка зладзілі акцыю салідарнасьці з ахвярамі авіякатастрофы пад Смаленскам.

Месцам правядзеньня акцыі... | чытаць


 

"ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3":
Натхняйцеся Свабодай!

 

Open Air Revolution/Raveolution:
Частка 2



Жывыя словы

Зноў Байдаў і легендарная Сімаковіч

жывыя словы 

vieczaryna -

Мова: by

«МЕНСКАЯ ВЯСНА-2010»

ВЯЛІКІЯ РАМАНТЫКІ ХІХ стагодзьдзя

Фрыдэрык Шапэн і РОБЕРТ ШУМАН

(да 200-годзьдзя з дня нараджэньня)

“ПРЫНАШЭНЬНЕ ШАПЭНУ”

Ансамбль салістаў “КЛЯСЫК-АВАНГАРД”

Мастацкі кіраўнік- Уладзімір БАЙДАЎ

19 красавіка 2010 года

Малая заля філярмоніі імя Р.Шырмы,г. Менск

Прачытаць болей | Крыніца

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

жывыя словы 

midori-tan -

Мова: by

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм? Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Прачытаць болей | Крыніца

Разам з палякамі!

жывыя словы 

kotka-yanka -

Мова: by

У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынемся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар.

1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці.

Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы.

Прачытаць болей | Крыніца

Сем цудаў Беларусі: Нарач 16 красавіка

жывыя словы 

vika-trenas - http://art-s.by/

Мова: by

Паэтычны тэатр АРТ. С. п р а д с т а ў л я е вандроўна-эстэтычны праэкт СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

Цуд трэці: возера НАРАЧ

Сустрэчы з народжанымі каля Нарачы (Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Мікола ШАБОВІЧ) і з натхнёнымі Нараччу (Таццяна БАРЫСЮК, Анатоль БУТЭВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Уладзімір ЛІПСКІ, Алесь ЦЫРКУНОЎ)

На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.

Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.

Зьбіраемся 16 красавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)

Прачытаць болей | Крыніца