Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”
Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”
Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм?
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.
Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!
Гульня разьлічаная на дзяцей і дарослых – усіх тых, каму неабыякава гісторыя, каго цікавіць атмасфэра пазнавальнай гульні і жаданьне нетрадыцыйна і з карысьцю бавіць вольны час.
Прымаюцца калектыўныя заяўкі. Падрабязная інфармацыя на сайце музея www. history.museum.by і па тэлефонах:
227-43-22
227-48-27
Кошт квітка на гульню 4000 руб.
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Менск, вул. К. Маркса, 12
Музэй працуе з 11.00 да 19.00, у сераду – з 12.00 да 20.00, выхадны – панядзелак
Цалкам тут
2010-04-18
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








