Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў
Франак Вячорка зьбіраецца судзіцца з лекарамі, вайскоўцамі ды дзяржаўнымі журналістамі і патрабаваць ад іх прабачэньняў ды кампэнсацыі.
Нагадаем, 14 красавіка яго камісавалі пастановай галоўнага мэдычнага цэнтру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэткім дыягназам юнак не толькі не прыдатны да службы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку.
У размове Франак падкрэсьліў, што ў заключным дыягназе лекары напісалі, нібы хвароба набытая ў войску — каб ужо былы жаўнер не мог судзіцца за незаконны прызыў. Аднак Вячорка з гэтым катэгарычна не згодны і зьбіраецца зьвярнуцца ў суд.
«Буду патрабаваць прыцягненьня да адказнасьці лекараў, якія фальсыфікавалі дыягназы, і прызыўной камісіі, якая мяне забірала. Таксама буду патрабаваць кампэнсацыі, маральнай і па стане здароўя, ад вайскоўцаў, а таксама ад мэдыкаў, якія не прынялі мераў па стане майго здароўя раней і камісавалі мяне толькі праз 15 месяцаў. Ну і ўрэшце, буду падаваць у суд на журналістаў Беларускага тэлебачаньня і «Белорусской военной газеты», якія неаднаразова мяне зьневажалі і абвінавачвалі ў тым, што я папросту не хачу служыць. Я думаю, што тут не менш за 100 мільёнаў рублёў».
Дарэчы, Франак Вячорка зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты ў Мазырскі райсавет. Сваю выбарчую кампанію былы палітжаўнэр зьбіраецца працягваць.
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








