“Белая яблыня грому” вырасьце ў Вільні
zmagarka - 
Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance у межах грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі” разам з, Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” ладзяць прэзэнтацыю новага праекта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” ў Вільні.
17 красавіка шанец адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага атрымаюць жыхары Вільні. Слухачы Беларусі ўжо мелі магчымасьць пазнаёміцца з гэтым праектам падчас канцэрта-прэзэнтацыі ў Менску 23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры.
Унікальны і наватарскі праект з 12 песьняў на словы хрэстаматыйных беларускіх паэтаў стануць не адзіным падарункам лёсу прыхільнікам творчасьці Лявона Вольскага. Пасьля кароткага антракту слухачоў чакаюць сюрпрызы. Выкананьне Вольскім песьняў новых і тых, што даўно ўжо сталі хітамі, творы з любімай усімі “Крамбабулі”, нязмушаная гутарка, знаёмства з новымі цікавымі музыкамі і шмат чаго іншага.
Арганізатары мерапрыемства робяць падарунак усім прыхільнікам творчасьці Лявона Вольскага і легендарных беларускіх паэтаў – уваход на канцэрт будзе вольны!
Канцэрт адбудзецца ў клюбе "Mulen ružas" (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка. Пачатак а 19:00.
а 13:00 у ЭГУ, у 213 аўдыторыі Лявон Вольскі прэзэнтуе свой канцэрт і адкажа на вашыя пытаньні.
Цалкам тут
2010-04-15
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |






