жывыя словы   рэцэпты   стратэгія свабоды   думкі   пра нас   песьні свабоды   пра свабоду   творчасьць   сымболіка   акцыі   адкрыцьці   ацкыі   multimedia      а  

Да Дня Волі-2010: Дзе згубілася беларуская нацыя?

жывыя словы 

ruh-u-hrodna -

Кажуць, што беларуская нацыя згубілася недзе па дарозе з вёскі ў горад... Можа ў мястэчку?

Гарадзенскі гісторык Іна Соркіна выдала шыкоўную кнігу пра беларускія мястэчкі - "Мястэчкі Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 стст.", якраз той час, калі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай мы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

У чацьвер 18 сакавіка а 19.00 запрашаем вас на сустрэчу з аўтаркай кнігі. Чакае не толькі прэзэнтацыя дасьледваньня, але таксама і, вартая быць на імпрэзе, віртуальная экскурсія па даўніх беларускіх мястэчках. Беларускі, жыдоўскі, польскі, татарскі, уніяцкі, праваслаўны, каталіцкі, іўдзейскі, магаметанскі сьвет Сьвіслачы, Шчучына, Луна, Індуры, Копыля, Турава, Поразава, Бярозы Картузскай, Дзярэчына, Валожына, Міра, Лагойска, Смаргоні, Крынак, Косава, Чачэрска і соцень іншых беларускіх мястэчак.

Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі Іны Соркінай - Гародня, чацьвер, 18 сакавіка, 19.00, Будзёнага 48а-69 (уваход з унутранага дворыка). Уваход вольны!

Усе пытаньні - 74-44-28

Цалкам тут

2010-03-10


Камэнтары і заўвагі

Увага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды.

Адрас вашай электроннай пошты:
Калі вам неабходна атрымаць ад нас адказ - запоўніце гэтае поле. Мы ня зьвязваемся праз ICQ, Jabber, Skype ці інш.
 

 

"ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3":
Натхняйцеся Свабодай!



ЖЫВЫЯ СЛОВЫ

Зноў Байдаў і легендарная Сімаковіч

жывыя словы 

vieczaryna -

Мова: by

«МЕНСКАЯ ВЯСНА-2010»

ВЯЛІКІЯ РАМАНТЫКІ ХІХ стагодзьдзя

Фрыдэрык Шапэн і РОБЕРТ ШУМАН

(да 200-годзьдзя з дня нараджэньня)

“ПРЫНАШЭНЬНЕ ШАПЭНУ”

Ансамбль салістаў “КЛЯСЫК-АВАНГАРД”

Мастацкі кіраўнік- Уладзімір БАЙДАЎ

19 красавіка 2010 года

Малая заля філярмоніі імя Р.Шырмы,г. Менск

Прачытаць болей | Крыніца

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

жывыя словы 

midori-tan -

Мова: by

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм? Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Прачытаць болей | Крыніца

Разам з палякамі!

жывыя словы 

kotka-yanka -

Мова: by

У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынемся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар.

1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці.

Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы.

Прачытаць болей | Крыніца

Сем цудаў Беларусі: Нарач 16 красавіка

жывыя словы 

vika-trenas - http://art-s.by/

Мова: by

Паэтычны тэатр АРТ. С. п р а д с т а ў л я е вандроўна-эстэтычны праэкт СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

Цуд трэці: возера НАРАЧ

Сустрэчы з народжанымі каля Нарачы (Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Мікола ШАБОВІЧ) і з натхнёнымі Нараччу (Таццяна БАРЫСЮК, Анатоль БУТЭВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Уладзімір ЛІПСКІ, Алесь ЦЫРКУНОЎ)

На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.

Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.

Зьбіраемся 16 красавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)

Прачытаць болей | Крыніца