жывыя словы   рэцэпты   стратэгія свабоды   думкі   пра нас   песьні свабоды   пра свабоду   творчасьць   сымболіка   акцыі   адкрыцьці   ацкыі   multimedia      а  

Як карыстацца матэрыяламі

Візуальныя матэрыялы (стыкеры, значкі, шэўроны, сьцяжкі, плякаты і г.п.) маюць сваім прызначэньнем:

  • Ствараць адчуваньне паўсюднасьці, а значыць вялікай колькасьці, сілы прыхільнікаў свабоды ("нас большасьць")
  • Быць сродкам выяўленьня Вашай жыцьцёвай пазыцыі, вашай асобы, пазыцыі Вашай групы.
  • Дапамагаць пазнаваць "сваіх".
  • Несьці простую, ясную інфармацыю ("я за свабоду"), прыцягваць да яе ўвагу.
  • Прывабліваць да сябе, а значыць да ідэі, якую выяўляюць. (У некаторых выпадках яны могуць выклікаць раздражненьне й нават агрэсію з боку вашых ідэйных праціўнікаў, але гэта таксама вынік – моцная рэакцыя лепш, чым абыякавасьць.)

Стыкеры(налепкі)

СВАБОДА, Я ЗА СВАБОДУ, 2006 – ГОД СВАБОДЫ, СВАБОДНАЯ ПРАСТОРА.
Стыкеры малога фармату не прызначаныя для наклейваньня на муры ці платы, а тым болей, на скрыні для сьмецьця. Гэта аналяг значкоў, якія больш паказваюць вашую асабістую пазыцыю, чым заклікаюць грамадзянаў адразу далучацца. Таму лепш ужываць іх для рэчаў прыватнага карыстаньня – тэчак, нататнікаў, кампутараў, партфеляў і г.п.

Стыкеры большага фармату (СВАБОДА, СВАБОДНАЯ ПРАСТОРА) можна ўжываць у месцах, дзе яны не выклікаюць эстэтычнага раздражненьня, не выглядаюць як "бруд" ці "псаваньне". Такімі месцамі могуць быць шчыты для аб'яваў і рэклямы, транспартныя прыпынкі, слупы, у некаторых выпадках ліфты, дзьверы пад'ездаў. У любым варыянце матэрыял павінен быць наклеены акуратна, густоўна. Эфэктна, часам, выглядаюць налепкі, наклееныя "блёкам" – па некалькі штук разам.

Калі ў вас ёсьць аўтамабіль, можна ўпрыгожыць яго вашым лёзунгам, прапанаваць яго прыяцелям і калегам.

Для муроў і плотаў лепш выкарыстоўваць трафарэты для нанясеньня малюнка ці надпісу фарбай. Неахайныя надпісы ў недарэчных месцах выклікаюць больш негатыўных пачуцьцяў да іх аўтараў, як да хуліганаў, чым адчуваньня салідарнасьці зь іхнымі ідэямі.

Значкі

– Можна насіць іх ня толькі на куртцы, кашулі ці марынарцы. Модна цяпер начапляць іх на торбы і заплечнікі, можна ўпрыгожыць джынсы, шапку ці шалік. Каб значок не згубіўся ў вулічнай мітусьні, раім "прыхапіць" яго да тканіны ніткамі.

Шэўроны

– нашыўкі для вопраткі. Ідэальнае месца для іх на левым рукаве курткі. Але неблага глядзяцца шэўроны і на нагруднай кішэні альбо на джынсах. Крута таксама прышыць шэўрон на бэрэтку (калі насіць яе “набок”, як жаўнэры, дык лепш прышыць знак збоку) ці фуражку.

Важна толькі, каб сымболіка не выглядала недарэчна, бязгустоўна ці занадта сьмешна.

Шэўроны можна прышыць проста да вопраткі, а можна ўзяць так званую кантактную стужку (“ліпучку”) і замацавацьадну палову на шэўроне, а другую на вопратцы. Тады шэўрон можна пры неабходнасьці зьняць.

 

Свабодная прастора

Налепкі “Свабодная прастора” дапамогуць прадэманстраваць усім, што там, дзе ёсьць мы – свабодныя людзі, там Беларусь становіцца вальнейшай. Пазначаем тэрыторыю, дзе свабода мае сваіх валянтэраў, дзе не пануе страх і абыякавасьць і цяжка дыхаць не нам, а рэжыму.

Гэтыя налепкі можна выкарыстоўваць 2 асноўнымі спосабамі:

Меншымі стыкерамі можна адзначыць сваё працоўнае месца, офіс, кватэру, хату.

Большыя стыкеры падыходзяць да сплянаваных акцыяў. Напрыклад: “вызвалім свой горад (вёску, раён, квартал)”: Адначасова расклеіваем у бачных (але дарэчных, глядзі вышэй) месцах шмат налепак. Калі акцыя заўважная вялікай колькасьці людзей, яна выклікае рэакцыю – хтосьці падтрымае, хтосьці задумаецца, хтосьці хай сабе спалохаецца ці раззлуецца. Хаця б хвіліна неабыякавасьці – гэта ўжо дасягненьне.

Такія адзнакі свабоды можна падтрымліваць у сваёй тэрыторыі пастаянна.
Падобныя па ідэі акцыі ўжо ладзіла некалі моладзь і яны добра запаміналіся. (“Горад наш”, “Тэрыторыя свабодная ад лукашызму”)

 

Трафарэты

Шмат хто цяпер малюе ды піша на сьценах. Нямала людзей пацярпелі ўжо за свае палітычныя графіці. Знак ці надпіс на сьцяне, ў заўважным месцы, спрацоўвае на вялікую колькасьць людзей. Але часта выклікае слушнае незадавальненьне жыхароў. Неахайныя, у недарэчных месцах, графіці, нават з самым лепшым зьместам нікому не падабаюцца, выклікаюць адчуваньне бруду. Але акуратна зробленыя, у месцах, дзе яны не псуюць асяродьдзе, сымбалі і лёзунгі могуць выдатна працаваць.

Мы прапануем карыстацца трафарэтамі. Трафарэт плюс фарба з балёнчыка даюць магчымасьць за некалькі сэкундаў зрабіць прыгожы ахайны малюнак. Лепш за ўсё рабіць свае графіці на месцах, якіе “нікому асабіста не належаць” – на агарожах, на доўгіх сумных мурах нежылых будынкаў, можна на асфальце, на слупах. Пазьбягайце рабіць графіці ў месцах, якія людзі лічаць сваёй прыватнай тэрыторыяй – на жылых дамах, ля ўваходаў у крамы, на прыватных пабудовах – гэта будзе выклікаць незадаволенасьць. Калі вы – за свабоду, не парушайце правы іншых на сваю прастору.


Камэнтары і заўвагі

Увага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды.

Адрас вашай электроннай пошты:
Калі вам неабходна атрымаць ад нас адказ - запоўніце гэтае поле. Мы ня зьвязваемся праз ICQ, Jabber, Skype ці інш.
 

 

"ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3":
Натхняйцеся Свабодай!



ЖЫВЫЯ СЛОВЫ

Зноў Байдаў і легендарная Сімаковіч

жывыя словы 

vieczaryna -

Мова: by

«МЕНСКАЯ ВЯСНА-2010»

ВЯЛІКІЯ РАМАНТЫКІ ХІХ стагодзьдзя

Фрыдэрык Шапэн і РОБЕРТ ШУМАН

(да 200-годзьдзя з дня нараджэньня)

“ПРЫНАШЭНЬНЕ ШАПЭНУ”

Ансамбль салістаў “КЛЯСЫК-АВАНГАРД”

Мастацкі кіраўнік- Уладзімір БАЙДАЎ

19 красавіка 2010 года

Малая заля філярмоніі імя Р.Шырмы,г. Менск

Прачытаць болей | Крыніца

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

жывыя словы 

midori-tan -

Мова: by

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм? Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Прачытаць болей | Крыніца

Разам з палякамі!

жывыя словы 

kotka-yanka -

Мова: by

У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынемся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар.

1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці.

Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы.

Прачытаць болей | Крыніца

Сем цудаў Беларусі: Нарач 16 красавіка

жывыя словы 

vika-trenas - http://art-s.by/

Мова: by

Паэтычны тэатр АРТ. С. п р а д с т а ў л я е вандроўна-эстэтычны праэкт СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

Цуд трэці: возера НАРАЧ

Сустрэчы з народжанымі каля Нарачы (Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Мікола ШАБОВІЧ) і з натхнёнымі Нараччу (Таццяна БАРЫСЮК, Анатоль БУТЭВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Уладзімір ЛІПСКІ, Алесь ЦЫРКУНОЎ)

На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.

Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.

Зьбіраемся 16 красавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)

Прачытаць болей | Крыніца